Юбілейны год

Пераказы

   У 2002 годзе беларусы адзначылі два слаўныя юбілеі беларускай літаратуры – стадваццацігоддзе з дня нараджэння паэтаў і прарокаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Ва ўмовах паўлегальнага станаўлення нашай літаратурнай класікі яны падпісвалі свае творы рознымі псеўданімамі. Але назаўсёды прыжыліся два: Янка Купала – для сына беларускага беззямельнага шляхціца Івана Луцэвіча і Якуб Колас – для выхадца са слаўнага сялянскага роду Кастуся Міцкевіча.
   Юбілей – добрая нагода для беларусаў зрабіць агледзіны нашых духоўных здабыткаў, з найбольшай паўнатой выяўленых у нацыянальнай літаратуры, у мастацтве, навуцы, у дзяржаўным будаўніцтве. Бо, паводле Бібліі, кожны сёмы і кожны пяцідзесяты год абвяшчаўся святым годам, годам агульнага даравання. Адпачынак – полю, зверу, свойскай жывёле. Нявольніку – абяцаная свабода, беднаму – спісанне даўгоў, выгнанніку і эмігранту – вяртанне на Радзіму. Забараняліся ў святы юбілей ліхвярства, вайна, калатнеча паміж людзьмі.
   Наша краіна ніколі не была беднай на сваіх прарокаў – паэтаў-песняроў, асветнікаў, дзяржаўных дзеячаў. Гэта яны тварылі нашую гісторыю, бо выдзяляліся з усяго люду свайго краю вялікім талентам, неадольнай прагай да служэння Бацькаўшчыне, універсальнымі ведамі і ўзнёслай духоўнасцю.
(165 слоў)

Паводле У. Конана.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий