Юрась Свірка — Свята

Юрась Свірка

Сёння ў нашай мамы свята,
Падарыў ёй кветкі тата.

Пажадаў ён любай маме
Быць заўсёды самай-самай.

І прыгожай, і шчаслівай,
І вясёлай, і руплівай.

Аж свіціцца мама наша:
Атрымаў дзясятку Саша.

Пастараўся наш Панаска:
Ён нацёр паркет да бляску.

Пахваліла мама Аду –
У пакоях скрозь парадак.

Тата сам гатуе стравы,
Ён старанны і рухавы.

Прыхінае мама кветкі:
– Дзякуй, бацька! Дзякуй, дзеткі!

Незабыўная нядзеля,
Мама як памаладзела.

І з усмешкай кажа тата:
– Падарылі маме свята.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий