Юрась Свірка — Верны крэўнаму брацтву

Юрась Свірка

Ёсць чаму, ёсць чаму
І ў народа майго павучыцца:
Як змагацца з чужынцам
Суровай парой.
Ёсць за што, ёсць за што
І народу майму ганарыцца:
Не хадзіў і не лез ён
На землі чужыя вайной.

І сябе не лічыў ён ніколі выключным.
«Болей дбай пра сябе!» –
Спачувалі народы яму.
І цаніў ён заўсёды,
Братэрскую еднасць і лучнасць,
Добра ведаў народ мой:
Не выжыць ніяк аднаму.

Вырываўся ён з цемры,
Прыгнёту, галечы і гора.
Не адстаць ад суседзяў!
Спатыкаўся, наперад ішоў.
І дарма, што ў свой час
(Хоць хацеў) не прабіўся да мора –
Мора лёну ў яго,
І разлівы лугоў,
І бязмежжа лясоў.

Быў адданы спрадвеку
Славянскаму крэўнаму брацтву,
З ім дзяліўся усім,
Што ў стагоддзях займеў.
Яго роднаю мовай
Гаварыла Вялікае княства,
А пасля без яе, незаменнай,
Марнеў і нямеў.

І маўчанню яго, і цярплівасці
Можна здзівіцца.
Кажуць, доля такая:
Пазначана войнамі скрозь.
Ёсць чаму, ёсць чаму
І народу майму павучыцца,
Каб пакутліва крыўду на лёс свой
У вечнасць не нёс.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий