Юрась Свірка — Журботны працяг песні

Юрась Свірка

«Жураўлі на Палессе ляцяць»…
Чую песню.
На сэрцы – журліва.
Як бы іх на ляту пераняць,
Папярэдзіць бы клін жураўліны.

Не ляціце пакуль што туды,
Там, дзе Прыпяць разліта шырока:
Там дыханне няўсцешнай бяды
Узлятае штодня пад аблокі.

І ніякай здагадкі пра смерць.
У засмужанай далі знікаюць.
І не могуць туды не ляцець:
Там, над Прыпяццю, гнёзды чакаюць.

І не могуць свой край пакідаць,
Іх чакае там сонца ў зеніце…
Жураўлі на Палессе ляцяць,
Як сказаць ім: туды не ляціце.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий