Засуха

Пераказы і дыктанты

  Апошні год выдаўся такі, што ні разу не падаў дождж за ўсё лета. Кожны дзень неба заставалася чыстым, ясным. Усходзіла сонца, хутка сушыла расу, што блішчала ранкам, як слёзы, на лісцях расліны. А сухі вецер гуляў над зямлёю, падымаў гарачы пясок, высмоктваў апошнія сокі з зямлі. Лес, поле, луг з гаротнаю мальбою пазіралі на неба, прасілі вады прагнаць сваю смагу. Жаласна ківаліся каласы ў полі. Яны то кланяліся зямлі, то падымаліся да неба, нібы просячы ратунку.
 Ніхто не ішоў ім на дапамогу, і яны без пары старэлі, жоўклі і хісталіся на сухіх сцяблінках. Трава, кветкі ціха шапталі ветру пра сваю нядолю. Цярплівыя камяні нылі ад гарачыні і лопаліся. Пакутавалі людзі, сумавала зямля і ўсё, што расло і жыло на ёй. Непрыкметна падымаліся да неба іх слёзы. Тыя слёзы, горкія скаргі, гора зямлі – усё змяшалася разам і завісла над ёю страшнаю чорнаю хмараю.
(143 словы)

Паводле Я. Коласа.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий