Жамчужына Беларускага Паазер’я

Пераказы і дыктанты

   Каму давялося хоць аднойчы пабываць у гэтым дзівосным кутку Беларусі, той заўсёды нясе ў сваім сэрцы яго непаўторнае хараство, зачэрпнутае з блакітнага бяздоння азёр Браслаўшчыны. Іх тут, што жамчужын на нітцы, пакінута апошнім ледавіком каля трохсот.
   Сярод шматлікіх азёр выдзяляецца асобна ўнікальнасцю і значнасцю плошчы браслаўская група азёр, якая складае нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». Кожнае возера гэтай групы мае сваю непаўторную прыгажосць, што прыдае Браслаўскаму краю адметны каларыт.
   Непаўторная прыгажосць азёр і лясоў, разнастайнасць расліннага і жывёльнага свету ставяць нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» ў рад унікальных прыродаахоўных комплексаў.
   Няма сумненняў, што неўзабаве Браслаўшчына стане адным з найбуйнейшых цэнтраў айчыннага турызму і адпачынку. На карысць гэтага сведчыць тое, што замежныя госці, прамовіўшы на развітанне словы сардэчнай падзякі, вязуць у шырокі свет успамін пра браслаўскія дзівосы, цеплыню сэрцаў мясцовых жыхароў. Не раз вяртаюцца сюды са сваімі сябрамі, прызнаючыся, што падобнае прыгажосці дасюль не сустракалі.
(145 слоў)

Паводле І. Касьяненка.

Оцените содержание
( Пока оценок нет )
Не жмись, поделитесь с друзьями, одноклассниками! Да пребудет с тобой сила Джедая.
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий