Жыццё ў вадаёме

Пераказы і дыктанты

  У цёплы летні вечар над вадой снуюць падзёнкі, падобныя да вялікіх камароў. Падзёнкі – прывабная здабыча для рыбы. Акуні, плоткі, язі, ляшчы выскокваюць з вады, на ляту хапаючы падзёнку ў паветры.
 У ціхай, прагрэтай сонцам вадзе плаваюць залацістыя карасі. Яны кормяцца лічынкамі камароў і вадзянымі раслінамі. На карасёў і іншых невялікіх рыбак палюе зубасты драпежнік шчупак.
 Маладыя акуні чародкамі плаваюць між трысця, а буйнейшыя шукаюць здабычу ў глыбокіх мясцінах, хапаючы без разбору ўсё, што можна праглынуць: дробных рыбак, і чарвякоў, і насякомых, і рачкоў…
 На самым дне вадаёма ляжыць, як калода, вусаты сом. Ён падпільноўвае тут здабычу. Гэтая вялізная, тлустая і непаваротлівая рыбіна можа праглынуць нават качку. Тут жа, на дне, корпаючыся ў глеі ці хаваючыся ў зарасніках, праводзіць час і лянівы лінь.
(125 слоў)

Паводле В. Вольскага.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий