Змітрок Бядуля — Думкі апоўначы – кветкі расістыя…

Змітрок Бядуля

Думкі апоўначы – кветкі расістыя –
Сэрца смяротнага спевы вячыстыя,

Птушкамі ціхімі ймчаліся ў выраі,
Ў неба халоднае біліся крыллямі.

Пчолкі маўклівыя – зоранькі пільныя
Іх сустракалі там цішай магільнаю.

Месяц палохаў іх сном-таямніцаю,
Путаў іх, блутаў іх срэбнай расіцаю.

Хмаркі кудзельныя, лёгкія, зграбныя
Цьмой-павуцінаю клікалі-вабілі.

Далі трывожылі сінімі дахамі,
Хвойнымі процьмамі, шызымі страхамі.

Думкі апоўначы – ягадкі спелыя –
З неба вярнуліся асірацелыя.

Думкі, да месяца не ўзнімайцеся.
Лепш вы зямеліцы блізкай трымайцеся.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений