Знаёмае шчабятанне

Пераказы і дыктанты

  З’яўляюцца ластаўкі прыблізна ў адзін і той час вясны. Калі настае гэты самы час, то, дзе б ты ні быў, чым бы ні займаўся, пачынаеш вачыма і на слых шукаць гэтых вясёлых шчабятушак.
 Кожная сустрэча з імі адбываецца па-рознаму. Часам робіш што-небудзь па гаспадарцы на двары. Раптам вуха ўлоўлівае знаёмае шчабятанне. Дзве ластаўкі таропка, адна за адной, ляцяць над агародамі. А то выйдзеш ранкам з дому, глядзіш, а яна ўжо сядзіць дзе-небудзь на дроце і спявае.
 У апошні дзень красавіка я выйшаў у лес паблукаць без надзеі ўбачыць штосьці цікавае.
 Крочу сваёй любімай сцежкай па драбналессі. Нечакана заўважаю знаёмы сілуэт. Няўжо ластаўка? Яна, родная! Ляціць і па баках пазірае, відаць, родным мясцінам радуецца. Вось яна наблізілася да мяне, весела зашчабятала. Маўляў, з выраю вярнулася, вясну-красну з сабою прынесла.
 Кажуць, што адна ластаўка вясны не робіць. А для мяне зрабіла. Ды яшчэ якую вясну!
(145 слоў)

Паводле Р. Ігнаценкі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий