Зрабі гучней!

Пераказы і дыктанты

  Калі вы спытаеце, хто разумее мяне лепш за ўсіх, то ў адказ пачуеце – музыка. У кожнага яна свая. Гэта залежыць ад самога чалавека, ад яго ўнутранага свету. Для мяне музыка гэта шлях, які я выбрала сама. Сваю перавагу я аддала рок-музыцы.
 Цікавасць да гэтага стылю прыйшла сама па сабе. Напэўна, узнялася аднекуль з глыбіні душы. Справа ў тым, што ў дзяцінстве я была вельмі сціплай дзяўчынкай, якую лёгка пакрыўдзіць. Але аднойчы я пачула гукі ў стылі рок і ўсвядоміла, што гэта тое, што зменіць маё жыццё. З часам з’явіліся новыя сябры-аднадумцы.
 Мы заўсёды абмяркоўваем новы альбом любімых рок-выканаўцаў і жывём, атрымліваючы асалоду ад кожнага дня. Гэта музыка змяніла мяне цалкам, зрабіўшы больш моцнай і ўпэўненай, навучыла быць сабой, не баяцца выказваць уласнае меркаванне. У мяне з’явіліся мэты, да якіх настойліва іду.
(133 словы)

Паводле Ю. Стрыга.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений
Добавить комментарий