Артур Вольскі — Непералётны вырай

Артур Вольскі

Сышліся хмары –

восені паслы.

I за акном не ціхне дождж-назола.
На поўдзень скіраваліся буслы,
а нас з табой ужо чакае школа.

Лістоту золкі вецер падхапіў
і закружыў яе ў апошнім танцы,
пад невясёлы восеньскі матыў
чапляецца за каўняры і ранцы.

Ах, восень!

Ты стараешся дарма,

прыкрыўшыся залочанай парфірай.
Бо што нам дождж

ды блізкая зіма:

у нас тут свой –
непералётны – вырай.

Аж да званка не змоўкне гамана
у кожным класе вераснёвым ранкам.
Як быццам і не восень,

а вясна,

і школа –

велізарная буслянка.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений