Адам Гурыновіч — Месца нячыстае

Адам Гурыновіч

Месца нячыстае, што і казаць,
Мне гэта месца знаёма.
Відзіш,там крыж адзінокі відаць −
Гэта магілка Пахома.
Хто ж той Пахом? Гэта ж панскі ляснік.
Лет таму дваццаць ці болей
Жыў ён у хатцы, быў чэсны старык,
Звідзеўся з горкай ён доляй.
Праўда, быў вельмі дзіўны чалавек:
Смутны усё, маўчалівы.
Слова не скажа; камунеўдамёк,
Мог бы падумаць − спясівы.
Да разгавораў ён быў не ахвоч,
Жыў, як пустэльнік ў пустэльні,
Толькі пацехі, што стройная доч,
Любіў жа ён яе вельмі.
Годы праходзяць, настала пара,
Кася ўжо дзеўкаю стала.
Толькі прыходзіць к Пахому сястра,
Кажа, што службу дастала
Касі у горадзе. Бедны Пахом!
Жалка з дачкой расставацца.
Дзеля таго дык і ёй з старыком
Не век векаваць жа, прызнацца.
Можа, гады цераз два ёй ізноў
Трэба вярнуцца на лета.
Кася не тая вярнулась дамоў:
Стройна, як пані адзета.
Касю увідзеў і кажа Пахом:
“Віджу, што стройныя хусты…
Толькі ці чэсным ідзеш ты пуцём,
Можа, дарогай распусты?”
Кася спусціла тут вочы далоў,
Усё адгадаць тут не трудна.
Але стары нават рэчы не вёў
I падарункі ад дочкі прыняў,
Нават слаўцом не забідзеў,
А валасы, малючыся, ён рваў,
Toe сам Бог толькі відзеў.
Кася паехала. Стары ляснік
Услед паглядзеў ёй угрума,
Смутна сівой галавою панік,
Думае горкую думу.
Часта Пахом сваю доч ўспамінаў,
Усё таскаваў і маліўся,
Дзеля таго да канца не стрымаў,
Ночнай парой удавіўся.
Месца нячыстае!
Усякі із нас
Міма з малітвай праходзіць.
Кажуць жа людзі: у поўнач якраз
Нехта тут, плачучы, блудзіць.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений