Адам Гурыновіч — Што ты спіш, мужычок…

Адам Гурыновіч

Што ты спіш, мужычок,
Заплюшчыўшы вочы?
Забаліць табе бок
Спаць ад ночы к ночы!

Агляніся на свет,
Падымі галоўку,
Ды што ёсць, чаго нет
Паслухай жа моўку:

Глянь! іны мужыкі
Уставаць пачалі.
Што я? хто за такі? −
Раздумываць сталі:

Ці я звер? ці я птах?..
Ці яка скаціна?
Ці здаецца ж мне так,
Што людска дзяціна?

Я не пан!., мусіць, хам!..
А звалі − псяюхай;
Ды казалі: Бог сам
Казаў: "Пана слухай".

Мужык слухаў яго
Ад веку да веку,
I дажыўся таго,
Што папаў ў апеку.

А цар……………
Сказаў так са злосці:
"Што даць маюць ўрагі,
Я дам − як з мілосці".

Запяяў наш мужык
Песеньку вясёлу:
"Цяпер сяду, як бык,
З панамі да столу".

A i кожан быў рад,
Даждаўшыся волі:
"Як зрабіў такі лад,
Зробіць ён і болей".

A i ждуць − не даждуць
Ад цара нічога,
Ці не здумаў надуць
Мужыка дурнога?

…Бо хоць волю нам даў −
Розуму ні крошкі;
Ісці жыць прыказаў,
Не відзя дарожкі.

Хаця скрозь настаўляў
Вучылішч, дзе вёска,
"Букі-аз" − наказаў
Навучаць бярозкай.

А раднога слаўца
Ніхто і не чуе,
Толькі так малайца
Саўсім ён сапсуе,

Ды навучыць рабят
Лаяцца па-руску:
"Сукин сын, я тебя
Засажу в кутузку!"

"Сукин сын" ці "psia mać"
Абое рабое,
Ці ж не маюць нам даць
Што-кольвек другое? 

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений