Калі я, труп жывы, з ашклелым вокам
Сяджу між вас, у гэты час блукае
Душа мая далёка, ах, далёка
I наракае ўсё, ах, наракае.
Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў,
Мілейшага — мне не знайсці другога.
Мне ўсе радня там — болей чым крывёю,
Там сэрцу гэтак многа дарагога!
Туды штоміг — хай праца ці забавы —
Ўцякаю я. Сяджу там пад дубамі,
Як некалі, кладуся ў звонь, у травы,
Ганяюся ізноў за матылямі.
Там бачу ў белым зноў яе скрозь далі.
Бяжыць у лес яна да нас ад ганка,
Ляціць праз поле — тоне ў жытняй хвалі,
3-за гор далёкай свеціць мне заранкай.
1839-1840