Пры нападзе на літоўскую вёску немцы сярод іншых выкрадаюць хлопчыка Альфа. Хлопца прымае да сабе і выхоўвае як роднага сына сам Вялікі магістар Вінрых. Нягледзячы на добрае абыходжанне з боку немцаў хлопец, знешне скарыўшыся, употай трымае нянавісць да Ордэна захоўваючы гарачую любоў да знявечанай Радзімы, якую падаграе палонны літоўскі пясняр, які нагадвае яму, што Альф павінен спачатку даведацца ад немцаў усё, а затым выкарыстаць веды супраць іх, бо, як кажа стары пясняр «адзінай зброяй нявольнікаў ёсць здрада». У першай жа сутычцы з літоўцамі, у якой Альф бярэ ўдзел, ён пераходзіць на бок літоўцаў і дапамагае ім перамагчы. За ўдзел у бітве і яго адвагу і здольнасць камандаваць у баі літоўскі князь Кейстут аддае Альфу сваю дачку Альдону.
Тым не менш, вайна працягваецца, Літва пакутуе ўсё больш і больш. Альф наведвае Іерусалім, пазней выдае сабе за загінуўшага ў Святой Зямлі пры невядомых абставінах графа Конрада Валенрода. Стары пясняр падарожнічае з ім у вобразе старога манаха Гальбана. Альф-Валенрод у сутычках з маўрамі і на рыцарскіх турнірах здабывае сабе вялікую славу. Па прыбыцці ў ордэнскія ўладанні, рэзідэнцыю Вялікіх магістраў крэпасць Марыенбург Альф удзельнічае ў выбарах новага Вялікага магістра, дзе яго абіраюць пад імем слыннага і шляхетнага Конрада Валенрода.
Між тым, Альдона ўвесь гэты час праводзіла ў манастыры ў вежы недалёк ад Марыенбургу. Пасля вяртання і абрання Альф-Валенрод часта наведвае яе ноччу і гаворыць з ёй пад вокнамі вежы. Між тым, пад ціскам з боку братоў-рыцараў Ордэна распачынаецца новая вайна з Літвой. Падчас галоўнай бітвы Валенрод першым уцякае з поля бою, падстаўляючы нямецкае войска, якое прайграе бітву. Ацалелыя войскі церпяць ад голаду, бо іх запасы знішчаны літоўцамі. Нарэшце, наступае холад. Валенрод не клапоціцца аб захаванні рэшткаў сваёй арміі, шмат рыцараў гіне ад голаду і маразоў.
Валенрода падазраюць у здрадзе, але і ён больш не хоча помсціць. Лічачы што ён поўнасцю выканаў сваю клятву Валенрод-Альф вырашае бегчы разам з Альдонай, але састарэлая Альдона не хоча варушыць былыя адносіны і адмаўляе Альфу, жадаючы пакінуць усё так як ёсць. Уначы да Валенрода прыходзяць змоўшчыкі, каб забіць яго, але той перш паспявае выпіць келіх з атрутаю. Даведаўшыся пра смерць Альфа ў сваёй вежы не вытрымаўшы гора памірае і Альдона.