Алесь Салавей — Вітай

Алесь Салавей

Вітай
прыход сяўбы чаканае,
з сяўнёю поўнай пераймай!

Зірні:
вясна, табой спатканая,
жаўроніць звонка ў вышыні.

Зямля,
напоўненая зернямі,
закаласіцца спакваля.

Узрэж
свой тор надзеяў цернямі;
пасееш, будзеш жыў — сажнеш.

28.04.1943

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений