Алесь Салавей — Восеньскія тэрцыны

Алесь Салавей

Прыпол свой ранне ў парась памачыла,
галоднае, на дрэвах рве лісты…
Яшчэ ў грудзёх нямала маеш сілаў,

яшчэ ж няшмат пражыў на свеце ты, —
па чым жа ныць? Шчэ будзе шмат патолі —
вясна разгорне зноў шацёр густы.

Ды мне не стрэць яе — ад шчымнай болі
жыццёвых мукаў я аслаб няўзнак.
Мая вясна не вернецца ніколі,
хоць у гадох маіх — яшчэ вясна.

26.10.1943

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений