Алесь Салавей — Трыялет (Ты мне за ўсё найдаражэй…)

Алесь Салавей

Ты мне за ўсё найдаражэй,
о, край садоў, палотнаў белых!
Ты макаў цвет, клёк ніваў спелых,
ты мне за ўсё найдаражэй.
Нішто раслінам не бліжэй
вясны й пітва крыніц брынелых, –
ты мне за ўсё найдаражэй,
о, край садоў, палотнаў белых!

17.02.1943

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений