Андрэй Федарэнка — Гісторыя хваробы

Андрэй Федарэнка

  Проза Aндрэя Федарэнкі мае псіхалагічна-рэфлексійную заглыбленасць: празаік і яго героі выяўляюць свой унутраны стан у гранічнай шчырасці пачуццяў, у душэўных пошуках дабрыні і спагады, ісціны і сэнсу жыцця. У цэнтры аповесці «Гісторыя хваробы» — унутраная драма студэнта Вяргейчыка, вытокі якой глыбока інтымныя, знаходзяцца ў сферы псіхасексуальных перажыванняў. Аўтар дасягае інтымнай спавядальнасці апавядання, арганічна ўводзячы ў сюжэтную плынь дзённік, лісты героя. Твор уяўляе з сябе не толькі гісторыю-хроніку ўзнясення і згасання духу маладога хлопца-студэнта, але ў значнай ступені раскрывае сацыяльна-псіхалагічны партрэт пэўнай часткі сучаснай моладзі.
  Што ж за бяда напаткала героя аповесці? Лісты да сяброў і дзённік студэнта Вяргейчыка яскрава ўзнаўляюць перад намі «кардыяграму» яго духоўнай дзейнасці і асабістага жыцця, якое прычыніла яму вялікія пакуты, разбурыла ў ім грамадскую асобу. Валодзя Вяргейчык захварэў, калі можна так сказаць, на СНІД душы. Гэтая духоўна-душэўная хвароба працякае надзвычай цяжка, востра, яна адбірае ў юнака высокія памкненні і ідэалы, кідае ў вір безвыходнасці і адчаю, прыводзіць урэшце да трагічнай смерці. Напачатку мы даведваемся пра Вяргейчыка як натуру дзейсную, неардынарную. Ён — інстытуцкі паэт, чалавек з абуджанай нацыянальнай свядомасцю, які моцна перажывае за адраджэнне роднай мовы і культуры. У справе беларушчыны, якая разгортваецца ў інстытуце пры яго непасрэдным удзеле, ён становіцца лідэрам, дбае пра рэальную працу і карысць: студэнты ідуць у народ агітаваць за беларускія класы, ствараюць беларускамоўную суполку «Раніца». Энергія Вяргейчыка згасае на вачах, і прычынай таму з’яўляюцца, як гэта дзіўна і парадаксальна ні гучала б, адносіны Яго і Яе. Так, але менавіта ўсёпаглынальнае пачуццё да студэнткі-пяцікурсніцы Мяцельскай выбівае яго з актыўнага жыцця, ён узгараецца нястрымнымі жаданнямі, робіцца «напаўвар’яцелы ад бясконцых думак» пра яе. Хлопец не сустракае шчырага паразумення, узаемнасці, больш таго, хваравіта рэагуе на непрыманне яго як партнёра, успрымае сябе непаўнацэнным, абдзеленым, жадае перамагчы «адчуванне свае непаўнавартасці» і дабіцца блізкасці чаго б гэта ні каштавала. Ён цалкам замыкаецца на праблеме псіхафізіялагічных узаемаадносінаў з каханай, духоўнае жыццё для яго страчвае сэнс. Вяргейчык не чуе ні сябе, ні іншых, у сваёй закамплексаванасці, «унутранай незадаволенасці» ён даходзіць да «страты рэальнасці» (З. Фрэйд). Таму яго цягне бездань смерці. Наканаванасць смерці прадчувае герой аповесці «Гісторыя хваробы», у гнятлівай адзіноце ён звыкаецца з лёсам тых, хто дачасна пакінуў свет: «Паміраюць малыя дзеці, дзяўчынкі ў семнаццаць гадоў, гінуць, забіваюцца хлопцы, якіх ні разу не цалавалі. Я гэта ведаю і мяркую, што прырода ці Бог у выпадку са мною не робяць злачынства. Але мне горка, часам жахліва. Я быццам патрапіў у дрыгву, якая марудна цягне ўніз». Вяргейчык не здолеў наладзіць суладнасць паміж унутраным і знешнім светам — у гэтым трагізм сітуацыі, якая вымагала чыёйсьці дапамогі, чуласці, ахвяравання. Непрыкаянасць напаткала і яго каханую, душа якой так і не знаходзіць у жыцці жаданага спакою.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений