1. Ігнат, лежачы на печы, думаў аб сваёй паганай долі, марыў аб дастатку, «усёй душой пажадаў іх сабе».
2. Грэчаская багіня прыйшла да Ігната, каб надзяліць яго багаццем. Яна хацела гэта зрабіць у памяць аб продках Ігната.
«На галаве багіня мела залаты вяночак, адной рукой прытрымлівала багатую сваю вопратку, …у другой мела грамадны рог, поўны грошай, дарагіх каменняў і ўсялякага багацця».
3. Багіня расказала Ігнату пра яго продкаў. Гэта былі таленавітыя, прыгожыя, смелыя людзі, якія шмат працавалі, умелі рабіць прыгожыя рэчы. У продкаў было багатае духоўнае жыццё.
4. Народ быў моцны, дужы. «Светлавалосы народ: мужы, як дубы, усе высокія, стройныя, а гордасці колькі было ў светлых вачах іхніх… Нешта з бессмяротных багоў было ў паставе і вачах прадзедаў вашых…» Багіня паважала іх за тое, што яны любілі волю і «запраданыя ў няволю, паміралі моўчкі, бо не пагаджаліся пахіліць галоў сваіх перад чужой воляй».
5. Ігнат разгубіўся і нічога не мог адказаць багіні, ён то «мычаў, то ляскаў зубамі і таптаўся на месцы».
«Такі самы вус бялявы, такія самыя вочы, толькі ў вачах не гордасць, але рабства, нявольніцтва пазірае, не адвага і смеласць, а страх у гэтай усёй фігуры, гатовай заўсёды да паклону» .
6. Багіня не пакінула Ігнату скарбаў, таму што бачыла перад сабой раба, які не памятаў пра сваіх мужных і гордых продкаў, а прывык толькі кланяцца ўсім.
7. Пісьменнік прымушае нас задумацца над тым, што становіцца з чалавекам, калі ён губляе сувязь з продкамі, не шануе сваёй спадчыны і культуры.