Гусі клічуць у вырай,
I туманы на беразе,
Нізка вербы старыя
Нахіліліся ў верасні.
Дзе ты, лета, з уцехамі,
Ягад кошыкі поўныя…
Загарэўся пад стрэхамі
Клён, шугаючы полымем.
Гульні ўспомніш у верасні
Ты гадзінаю вольнаю.
Клічуць, клічуць наперадзе
Дні цікавыя школьныя.