Віктар Карамазаў — Бярозавыя венікі

Віктар Карамазаў

Адной з надзённых тэм, якую распрацоўвае сучасная літаратура, з’яўляецца тэма горада і вёскі, бацькоў і дзяцей. Сярод твораў на гэту тэму вылучаецца аповесць Віктара Карамазава "Бярозавыя венікі". Сцяпан, адзін з герояў твора, які працуе і жыве ў Мінску, каб атрымаць трохпакаёвую кватэру, забірае да сябе бацькоў, прадаўшы хату, дзе яны жылі. Як гэта часта бывае, старым у горадзе вельмі цяжка, бацька вярнуўся дадому з вялікай крыўдай на сына, бо разумее, што не пра бацькоў клапаціўся Сцяпан, а пра свой дабрабыт: "Захацеў у рай заехаць на яго старым гарбу". Бацьку сорамна перад людзьмі за сваю беспрытульнасць, за такія адносіны сына да бацькоў. А жонка Сцяпана, забраўшы грошы за прададзеную хату, раіць мужу і старую маці адправіць дадому. У гэтым — асноўны канфлікт твора, які атрымае нечаканую развязку. Парачыся ў лазні, бацька рашае "павучыць" сына, як вучыў у дзяцінстве: папарыць бярозавым венічкам, пакуль "чалавекам не запахне". Бацька стаў зацята хвастаць сына венікам з голымі прутамі, пакуль сам не зваліўся на падлогу. "Можа… нават інфаркт", — скажа былы сябар Сцяпана доктар Арсен. Зразумела, што гэта — вынік таго болю, які перажыў бацька, "непатрэбны нікому". Сцяпан адчувае сваю віну, але загладзіць яе вельмі цяжка.
 

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений