Данута Бічэль-Загнетава — Зрабі мне маленькую ласку…

Данута Бічэль-Загнетава

Зрабі мне маленькую ласку –
прабай пра мяне казку,
уяві мяне ў казцы чароўнай
Купалавай Бандароўнай.

Мне трэба, каб ты пахваліў.
Трэба, каб ты паквяліў.

Пачаў:
– Не касі вачыма
капрызнай адной жанчыны…
Вось-вось заплакаць збяруся…
– Знаёмай маёй, з Беларусі.
Што бровы, бы крылы ў чайкі, –
старадаўняй адной
крывічанкі…

Крыніца: Бічэль-Загнетава Д. Даўняе сонца: Лірыка. – Мн: Маст.  літ., 1987. – 398 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений