Данута Бічэль-Загнетава — Зубры

Данута Бічэль-Загнетава

Як ідуць – чутно здаля.
Як бягуць – дрыжыць зямля.
Раптам спыняцца, нібы
карчаватыя дубы.
Два рагі, бы два сукі.
Цёмна-бурыя бакі.
Не ад працы цяжкай, не,
па гарбу ў іх на спіне!
Хто прыдумаў, што зубры –
беларускія цары?
Не цары – гаспадары
у дрымучым гушчары.
 
Як ідуць, бары гудуць.
П’юць – успеняцца азёры.
Зарыкаюць – нікнуць зоры.
Узвышаюцца, як горы.
Хоць звяры яны, ды ўсё-ткі
неўміручыя, бы продкі.

Сказать спасибо
( 16 оценок, среднее 3.56 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений