Данута Бічэль-Загнетава — Радзіме

Данута Бічэль-Загнетава

Не проста даваць клятву
Радзіме на вернасць да смерці.
Ступіць на спрадвечную кладку,
глынуць чабаровага смеху.

Чым з ветрам весці гаворку
пра невычэрпнасць мовы,
вазьму яе спелую гронку
і буду шаптаць замовы.

Продкаў маіх сумленне —
то працы натхнёнай мэта.
Хай маюць усе пакаленні
роду Радзімы прыкметы.

Няхай жа сейбіты гуртам
сеюць падзольныя гоні.
Хай песні на ўсю магутнасць,
з душою адкрытай —госці.

Слабінку адну маеш —
шчырасць да людства працы.
Умееш касіць і прасці,
наіўна маўчаць і марыць.

Мне цёпла, прытульна, лёгка.
Нішто так не грэе погляд,
як світка з твайго лёну,
зялёны акраец поля.

Хай сіла ў чатыры столкі
маё скруціць карэнне —
перад Радзімай толькі
апушчуся на калені.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений