Еўдакія Лось — Мамін атэстат

Еўдакія Лось

Сын здзівіўся нават,
выйшаў з-за стала:
мама вучаніцай
некалі была!..

Мама праглядае
стус папер сваіх.
Розныя іх назвы
сын чытае ўслых.

Тут білеты, кніжкі,
пісьмы ад сяброў.
Нават ордэн ззяе
пасярод дароў!

Граматы у мамы,
падарункаў шмат.
На адну паперу
глянуў: «Атэстат»…

Прачытаў, здзівіўся,
сеў ён да стала:
мама вучаніцай
некалі была?

Аркушык пажоўклы,
сіняя пячаць…
– Малайчына, мама:

пяць,

пяць,

пяць!..

Ды ў цябе пяцёркі
круглыя падрад!..

Вось калі спатрэбіўся
мамін атэстат!

1975

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений