Змітрок Бядуля — Зямля

Змітрок Бядуля

  Зямля…
 Вялікі, бязмерны абшар зямлі адкрываецца воку майму.
 Я падымаюся вышэй і вышэй на нейкіх крылах, з дзівам разглядаю велізарнае ўладарства зямлі…
 Як у казцы, нясуцца перада мной шыры гэтай зямлі…
 Як у казцы, нясуцца перада мной поры года: святая зялёная вясна, гарачае залатое лета, сытная багатая восень, бліскучая здаровая зіма…
 I мяняюцца фарбы, і мяняюцца віды…
 Усё жыве, усё рухаецца… шуміць…
 Зямля! Маці наша! Чуецца заўсёды і ўсюды тваё цёплае, жыватворнае дыханне, каторае мёдам па жылах разліваецца…
 Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек…
 Усіх ты нас родзіш, усе мы жывём на табе, усіх ты нас ізноў прымаеш…
 I хто каранямі сваімі глыбей у зямлю стараецца ўлезці, у таго галава чуць не да самага сонейка даходзіць, у таго шчасце ракой-морам расшыраецца…

Адказы на пытанні:

 1. Аўтар апісвае зямлю з вялікім пачуццём любові, захаплення, замілавання, вельмі лірычная, паэтычна, узнёсла, прыгожа.
 2. Зямля – маці наша, бо «Усе мы дзеці твае: і расліна, і жывёла, і чалавек… Усіх ты нас родзіш, усе мы жывём на табе, усіх ты нас ізноў прымаеш…». Аўтар падкрэслівае, што ўсё чалавечае жыццё непарыўна звязана з зямлёй. Не будзе зямлі, не будзе чалавека.
 3. Пісьменнік характарызуе поры года наступнымі эпітэтамі: святая зялёная вясна, гарачае залатое лета, сытная багатая восень, бліскучая здаровая зіма.
 4. Той чалавек, хто моцна стаіць на зямлі, хто паважае яе і шануе, хто не забывае сваіх продкаў, хто ашчадна карыстаецца яе дарамі, той, хто жыве ў гармоніі са светам і прыродай, той адчувае сапраўдную радасць жыцця, шчасце, сонечнае цяпло, сапраўдную еднасць з зямлёй.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений