Змітрок Бядуля — Санет (У сонцы дзён, у зорнасці начэй…)

Змітрок Бядуля

У сонцы дзён, у зорнасці начэй
Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй.
Мільгалі думы хутка, як імгненні,
Стоцветныя, як водблескі вачэй.

А маладзік, бы срэбназлоты змей,
Кідаў у мора яркае насенне.
Маўчалі пальмы ў ночным задуменні,
Я запалонен быў красой, чыёй? –

Яна была чароўна, бы камея,
Як успамін, як вешніх красак сон.
Панёс віхор, бы шызай чайкі стогн.

Магутны морскі шторм яе завеяў,
А водгук кліча, як падводны звон,
У зорнасці вачэй, у сонцы дзён.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений