Казкі Змітрака Бядулі

Змітрок Бядуля

  Большасць казак Змітрака Бядулі створана на аснове фальклорных матываў, пісьменнік напаўняў казкі новым зместам і ўзбагачаў іх («Іванка-прастачок» і інш.)
  У казцы «Скарб» галоўны герой наслухаўся дзедавых казак аб багатых скарбах і адпраўляецца іх шукаць у купальскую ноч. У лесе хлопчык сустракаецца з хохлікам, які паказвае яму свае падземныя скарбы і знаёміць са сваёй сям’ёй, кожны з якой заняты сваёй працай. Хлопчык зразумеў, што «матка-зямля мае шмат багацця. Яна шчодрая да тых, хто любіць працаваць». У вобразе хлопчыка Саўкі праяўляюцца тыповыя для яго ўзросту рысы характару (цікаўнасць, спалох, задзірыстасць).
  У казцы Змітрака Бядулі «Мурашка-Палашка» паказана тэма калектыўнай працы, неабходнасці абароны свайго дому. Дабро ў казцы звязана з вобразам Палашкі. Зло – у вобразе мядзведзя. Ён дужы і самаўпэўнены, ён гвалтаўнік-прыгнятальнік. Адмоўныя героі і воўк з лісой, яны прыслужваюць прыгнятальніку працоўных. Мурашкі працавітыя, воўк жорсткі, ліса хітрая.
  У сюжэт аповесці-казкі «Сярэбраная табакерка» пакладзена народная казка аб паланенні палешуком смерці, якую ён пасадзіў у табакерку, на зямлі перастала гніць усё жывое. Казка падобна да фальклорнай (жывёлы размаўляюць і дзейнічаюць як людзі). Адметнасць кампазіцыі казкі заключаецца ў спалучэнні рэалістычна-бытавога плана з казачна-фантастычным. Першыя старонкі твора – гэта рэалістычная карціна вячэры звычайнай сялянскай сям’і, дзе акрамя бацькоў прысутнічаюць стары дзед і хлопчык з дзяўчынкай. Каб унукі паводзілі сябе цішэй, дзед паабяцаў ім даць панюхаць тытуню са святочнай табакеркі, (якая была гордасцю і гонарам сям’і). Дзед расказвае гісторыю аб тым, як апынулася гэта табакерка ў прадзеда сям’і, лесніка. I ад імя дзеда пачынае казку пра смерць, якая трапіла ў табакерку іх далёкага продка Дзіда-дзеда і што з гэтага атрымалася.
  Фантастычны план уключаецца ў дзеянне непасрэдна з апавядання старога казачніка. Тут адбываюцца дзівосныя пераўтварэнні і незвычайныя прыгоды з героямі казкі. Дзіда-дзед становіцца зайцам, ажывае такая містычная істота, як смерць, сарока ператвараецца ў каралеву Лялю, кардынал Баніфацый пераапранаецца прафесарам Джыованні Чарэнца, аптэкар Савіцкі стварае мясныя буракі, якія растуць на градках, і сонныя парашкі, што ўсыпляюць людзей і г. д. Сюжэт аповесці-казкі пабудаваны на барацьбе паміж Дзіда-дзедам, яго сябрамі (дзяўчынка Люсенька, шавец Юрка Дратва, паляўнічы Саўка, аптэкар Савіцкі, скамарохі) і памагатымі Смерці (пані Сарачынская, кароль Пінг-Понг, кардынал баніфацый, папа Кій дзесяты). Смерць імкнецца вырвацца з дзедавай табакеркі.
  Пазнавальна-выхаваўчае значэнне аповесці-казкі «Сярэбраная табакерка» у тым, што ў творы ярка і вобразна паказана чалавечае жыццё і адносіны паміж людзьмі, створаны незабыўныя малюнкі роднай прыроды, якія выхоўваюць патрыятычныя і эстэтычныя пачуцці ў чалавеку.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 3.67 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений