1. Іван Мележ паказвае пагодны восеньскі дзень. Днём яшчэ цёпла, сіняе неба, а ўвечары ўжо холадна. З’яўляецца іней. Усюды павуціна. Лета развітваецца з зямлёй, надыходзіць восень. Пры чытанні адчуваецца смутак, лета праходзіць, хутка будзе холадна, пойдзе дождж, усё зацягнецца шэрымі хмарамі.
2. Аўтар вельмі ўдала карыстаецца сродкамі мастацкай выразнасці, стварае яркія і запамінальныя вобразы. У пісьменніка павінна быць багатае ўяўленне, пачуццёвасць, талент, добрае валоданне словам.
3. Сіняе неба, чырвонае сонца; учарнелыя стрэхі; светлае, прамяністае сонца; цемнаватыя плямы; чыстае і глыбокае неба; яркае неба; белаватая, малочная смуга; бляклае неба; пажоўклыя кусты – эпітэты.
Метафары: сонца сцякала за лес; ледзяныя звонкія раніцы; панурыя стрэхі; снег упарта трымаўся; сонца аддало свой пал лету; гарэлі сумным і адвечным полымем ліпы і бярозы; як сівізна ад былога, перажытага, бялела павуціна.
4. Іней – шэрань, намаразь.