Казімір Камейша — Парасон

Казімір Камейша

Калі ў сонейка сон
I дажджу не спіцца,
Я бяру парасон –
Дождж мяне баіцца.

Парасон, парасон,
Парасонейка,
Ад дажджу мяне хавай,
Не ад сонейка.

Разумее парасон,
Парасон стараецца:
Мяне хавае ад дажджу,
Ад сонца –
Сам хаваецца.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений