Кузьма Чорны — Хвоі гавораць

Кузьма Чорны

  У апавяданні «Хвоі гавораць» (1926) пісьменнік паказвае адносіны людзей да чужой смерці. У дзядзькі Язэпа памёр ад сухотаў сын, у вайну ён быў атручаны газамі. Герой-апавядальнік Мікалай назірае, як змяніліся паводзіны Язэпа ад гэтай страшнай весткі. Перажыванні Язэпа выяўляюцца праз яго ўчынкі, рэдкія словы, яго ўнутраны  стан не паказваецца. У вёсцы памірае таксама жанчына. «І тут выйшла незвычайнае ў гэту хвіліну з дзядзькам Язэпам. Ён затрос барадою ад смеху…  – Тамашыха памерла. Павячэрала, кажа, як мае быць. А назаўтра з пасцелі не ўстала… Нястраўнасць! Як ты думаеш, сынку, колькі пудоў яна важыла?». Рэакцыя Мікалая на нечаканыя паводзіны дзядзькі: «Што гэта ў яго? Няўжо гэта толькі затым, што Міхал сын яму, а Тамашыха чужая і любіла паласкаць косці другіх?».

  Але і ў героя-апавядальніка смерць жанчыны не выклікае паважлівых адносін, бо смерць – своеасаблівы працяг жыцця, падсумаванне яго: «Я падумаў аб гэтай тоўстай, грузнай, як хмара, жанчыне. Куды ні ідзе – усё жуе нешта, каго ні стрэне – правядзе зіркам мізэрнага абгавору…»

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений