Максім Гарэцкі — Максімава зязюля

Максім Гарэцкі

Увага! Поўны змест

  Пуста мне ў дарозе. Ні душы…
  Лес і лес. Кедры, лісцвянкі, бярозы, малады параснік, кусты каля балот.
  І не сказаць, каб усё гэта было вельмі пышна, густа ці наогул прыгожа. Звычайны лес, часам даволі рэдкі і нават дробны.
  А галоўнае – нейкая адвечная маўклівая нуда пануе тут і гняце думкі і пачуццё. І птушак не чуваць. Толькі зрэдку тарабаніць жаўна.
  Вось я выходжу на большы прагал, зелянейшы ад бяроз на яго ўскрайках, – дзесьці далёка і неяк асабліва сумна закукавала сібірская зязюля.
  – Ку-ку ! Ку-ку!
  І мне ўспомніліся яго сумныя вершы:
  – Не кувай ты, шэрая зязюля!..
  Ці прылятае яна, шэрая, там, у Крыме, пакукаваці яму?
  І дзе будзе маё апошняе прытулішча?
  Можа тут, у Сібіры, – як і яму, на далёкай чужыне?
  І колькі, колькі нас, хадакоў і перасяленцаў, слухалі тут гэта сумнае кукаванне, прыгадваючы сабе бары мілае далёкае бацькаўшчыны?

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений