У дні бяды і ў ранак Перамогі,
У дні, калі ты харашэў і рос,
Усе твае надзеі і трывогі
Я ў сэрцы нёс.
Я да цябе з усіх дарог вярнуся:
Вярнуся ў партызанскую радню.
Ты мне прабач, калі я зажуруся
Ля Вечнага агню.
Спакойнае дзяцей тваіх дыханне,
Шумі над іх калыскамі ліствой.
Маё ты ранне, і маё каханне,
I вечар сіні мой.