Залатая паэзіі арка…
Я хацеў-бы прайсці праз яе,
Каб пачуць як хвалюе Пэтрарка
I як наша сучаснасць пяе.
Родны вобраз выростае шпарка
Сам сабою, шукае мяне,
I я ведаю, – не абміне
На ўрачыстасці поўная чарка.
Да мяне цёплы вечар плыве,
Спеюць думкі ў маёй галаве.
Я пачуцці ў санет набіраю.
Праз паэзіі арку – хада.
Б’е крыніцы святая вада
Незабытнага нашага краю.