Уладзімір Жылка — Восень

Уладзімір Жылка

О хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгугарнасць прыроды і спакой.
Урачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.

А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
I холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.

Наўкол сляды павольнага канання
I веліч нетутэйшага маўчання.
Прымаю корна сон зямлі азурны.

I летуціцца сцішанай душы
Такі ж спакой, халодны і бязбурны,
I адцвітанне яснае ў цішы.

1925

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений