Мір гэтаму дому,
Дзе шчасце мы бачылі ўсе…
Вецер шматкі саломы
Па мокраму снегу нясе,
Дожджык імжыцца ціхі
(Вясковы вячэрні час),
Карова з добрымі ўздыхамі
Глядзіць з-за сена на нас;
Курка з цёплага поклада
Кудахча, бы знесла сусвет…
Прытульны, добры і цёплы
Наш беларускі свет.
Садок да рачулкі збягае,
Хатка глядзіцца ў плёс.
. . . . . . . . . .
Арлы на свет вылятаюць
З такіх менавіта гнёзд.
1957