Янка Лучына — Дзень за днём

Янка Лучына

Ой! Скажэце, скажэце,
Як жыць трэба на свеце?
Хмары скрылі нам сонца,
Вецер вые над нівай,
У каторай старонцы
Шукаць долі праўдзівай?
Той улева, той управа
Хочуць весці нас радай,
Трэці надта цікавы,
Куды пойдзем грамадай.
Ні адзін жа не скажа,
Куды будзе дарога…
Што нам братне, што ўражжа −
Пытай праўды ў Бога.
Папытайся сумлення
Дый розум мей уласны,
Як наскочуць здарэння
Ці прыпадак няшчасны,
А то думай на сходзе
Ці пытайся ў Іцка.
Што ж, каго там абходзе
Наша доля мужыцка.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений