Беларуская літаратура 11 клас

Беларуская літаратура

Рэзерв вучэбнага часу настаўнік выкарыстоўвае па сваім меркаванні на чытанне і асэнсаванне літаратурных твораў.

Гадзіны, адведзеныя на творчыя работы, настаўнік размяркоўвае ў адпаведнасці з уласным каляндарным планам.

(53 гадзіны)

Беларуская літаратура перыяду 1960–пачатку 1990-х гг

(32 гадзіны)

  • Агляд (1 гадзіна).

Беларуская літаратура – мастацкае адлюстраванне жыцця і духоўнага развіцця народа. Жанравыя і тэматычныя пошукі ў літаратуры, паглыбленне яе чалавеказнаўчага і гуманістычнага зместу. Узмацненне аналітызму ў даследаванні мінулага і сучаснасці.

Узбагачэнне светабачання беларускіх паэтаў, іх жанрава-стылёвыя пошукі (Максім Танк, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў, Анатоль Вярцінскі, Яўгенія Янішчыц, Алесь Разанаў, Генадзь Пашкоў, Казімір Камейша і інш.). Грамадзянскасць і маральна-этычная скіраванасць пафасу паэтычнай творчасці. Павышаная цікавасць да філасофскіх праблем, складаных пытанняў чалавечага жыцця.

Тэматыка і праблематыка беларускай прозы (Васіль Быкаў, Іван Мележ, Уладзімір Караткевіч, Іван Шамякін, Іван Навуменка, Міхась Стральцоў, Віктар Казько, Іван Пташнікаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Віктар Карамазаў, Янка Сіпакоў, Алесь Жук, Генрых Далідовіч і інш.).

Здабыткі ў жанрах драмы і камедыі (п’есы Андрэя Макаёнка, Міколы Матукоўскага, Аляксея Дударава і інш.). Праблемнасць, канфліктная аснова твораў беларускіх драматургаў.

  • Іван Шамякін. Раман «Сэрца на далоні» (5 гадзін).

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

«Сэрца на далоні». Праблематыка рамана. Вастрыня канфлікту. Рэтраспектыўны зварот да падзей вайны. Роля кар’ерыста Гукана, які хавае праўду аб актыўнай падпольнай дзейнасці доктара Савіча. Прынцыповасць і рашучасць Кірылы Шыковіча ў выкрыцці Гукана. Партызанскае мінулае Яраша. Вобраз Зосі Савіч, яе жыццёвы лёс.

Маладое пакаленне ў рамане. Няўстойлівасць жыццёвай пазіцыі Славіка Шыковіча. Складаны шлях духоўнага станаўлення Тараса. Праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, неабходнасць выхавання маладога пакалення. Сімволіка назвы твора.

Тэорыя літаратуры. Жанр рамана (паглыбленне паняцця).

Мастацтва17. Жывапіс: М. Будавей. «Партрэт Івана Шамякіна»; Н. Шчасная. «Снежныя зімы (партрэт пісьменніка Шамякіна)»; У. Масленікаў. «Мае бацькі ў маі 1945 года». Тэатральнае мастацтва: спектаклі «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «І змоўклі птушкі» (па творах І. Шамякіна). Кінамастацтва: мастацкія фільмы «Гандлярка і паэт» (рэж. С. Самсонаў), «Вазьму твой боль» (рэж. М. Пташук).

______________________________

17 Разгляд твораў рубрыкі «Мастацтва», якія выкарыстоўваюцца ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу, адбываецца ў першую чаргу з апорай на вядомае і на выбар настаўніка. Дадатковыя гадзіны для знаёмства з такімі творамі вучэбнай праграмай не прадугледжаны.

  • Васіль Быкаў. Аповесці «Сотнікаў», «Знак бяды» (7 гадзін).

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

«Сотнікаў». Вобразы Сотнікава і Рыбака ў творы, глыбокі псіхалагізм у іх распрацоўцы. Уменне Сотнікава змагацца да канца ў любых абставінах; вернасць перакананням. Трагічны фінал Сотнікава. Вобраз Рыбака, яго спрытнасць і лоўкасць. Здрадніцтва дзеля захавання свайго жыцця. Духоўная смерць Рыбака. Праблема выбару на вайне: героі ці ахвяры лёсу. Мастацкая дасканаласць твора.

«Знак бяды». Актуальнасць маральна-філасофскай праблематыкі аповесці. Маштабнасць характараў галоўных герояў – Петрака і Сцепаніды. Глыбокі псіхалагізм аповесці. Зварот аўтара да эпізодаў даваеннага жыцця з мэтай больш глыбокага раскрыцця характараў. Выкрыццё жорсткасці, бесчалавечнасці фашызму. Паказ прыслужнікаў акупацыйнага рэжыму. Мастацкая сімволіка твора.

Значэнне творчасці Васіля Быкава для развіцця беларускай літаратуры.

Тэорыя літаратуры. Выяўленне аўтарскай пазіцыі ў мастацкім творы (паглыбленне паняцця). Вобразы-сімвалы, іх роля ў тэксце.

Мастацтва. Жывапіс: М. Будавей. «Партрэт В. Быкава»; М. Данцыг. «Партрэт В. Быкава»; А. Кашкурэвіч. Ілюстрацыі да аповесцей В. Быкава «Пайсці і не вярнуцца», «Яго батальён»; Г. Паплаўскі. Ілюстрацыі да аповесцей В. Быкава «Дажыць да світання», «Сотнікаў»; У. Тоўсцік. «Васілю Уладзіміравічу Быкаву прысвячаецца»; альбом «Васілёва зорка». Кінамастацтва: трохсерыйны тэлевізійны фільм «Доўгія вёрсты вайны» (рэж. А. Карпаў); фільмы «Абеліск» (рэж. Р. Віктараў), «Дажыць да світання» (рэж. М. Яршоў, В. Сакалоў), «Знак бяды» (рэж. М. Пташук), «Трэцяя ракета» (рэж. Р. Віктараў), «Узыходжанне» (рэж. Л. Шэпіцька), «У тумане» (рэж. С. Лазніца).

  • Міхась Стральцоў. Апавяданне «Сена на асфальце» (2 гадзіны).

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

«Сена на асфальце». Эцюды-ўспаміны пра маладосць, каханне, жыццёвыя праблемы і клопаты. Вобраз аўтара-апавядальніка, яго «самая патаемная і самая душэўная думка» – прымірыць горад і вёску. Прырода ў творы. Глыбокі лірызм апавядання. Адметнасць кампазіцыі.

Тэорыя літаратуры. Унутраны маналог (паглыбленне паняцця).

  • Ніл Гілевіч. Вершы «Край мой беларускі, край…», «Ах, якая над Гайнай купальская ноч!..», «Страціў слова, страціў спадчыннае слова…», «Паклон табе, мой беларускі краю!..» (2 гадзіны).

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Шырокі тэматычны змест паэзіі. Любоў да Бацькаўшчыны, клопат пра яе лёс, шанаванне роднай мовы, захаванне культурнай спадчыны, паэтызацыя прыроды. Глыбокі лірызм, песеннасць вершаў, фальклорныя матывы ў творчасці паэта.

Мастацтва. Жывапіс: М. Андруковіч. «Лагойскі краявід»; М. Бушчык «Відная ноч». Графіка: А. Лапіцкая. «Гучаць над Палессем старажытныя песні». Музыка: І. Лучанок. Песня «Я хаджу закаханы» (сл. Н. Гілевіча); Э. Ханок. Песня «Вы шуміце, бярозы…» (сл. Н. Гілевіча); кампакт-дыск «Аксамітавы вечар»; кампакт-дыск «Нашы песні» (ансамбль «Сябры»).

  • Іван Чыгрынаў. Апавяданне «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (2 гадзіны).

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

«Дзівак з Ганчарнай вуліцы». Памяць мінулай вайны і лёс старога лесніка Дземідзёнка. Зварот да традыцыйных каштоўнасцей, гармонія чалавека з прыродай, людзьмі, самім сабой. Вобраз аўтара-апавядальніка.

Мастацтва. Жывапіс: В.Грамыка. «Па-над Прыпяццю. 1941 год»; А.Малішэўскі. «Мы вернемся»; І. Белановіч. «Сустрэча з недалёкім мінулым».

  • Іван Навуменка. Апавяданне «Сямнаццатай вясной» (2 гадзіны).

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

«Сямнаццатай вясной». Паказ лёсу моладзі ў гады вайны з фашызмам. Раскрыццё ў творы характараў Цімоха, Стасі і іншых герояў. Эмацыянальнасць зачыну апавядання, лірызм аповеду. Сімвалічнасць вобраза бэзу.

Тэорыя літаратуры. Сюжэт і яго элементы, пазасюжэтныя кампаненты твора (паглыбленне паняццяў).

  • Рыгор Барадулін. Вершы «Неруш», «Яна адна, зямля вякоў…», «Заспаная раніца мжыстая…», «Чалавек не ўзнікае так…» (2 гадзіны).

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Свет Радзімы-Беларусі ў паэзіі Рыгора Барадуліна, выяўленне пачуцця любові да зямлі бацькоў. Услаўленне роднага слова як духоўнай святыні. Роздум пра сэнс чалавечага жыцця. Шчырасць, даверлівасць пачуццяў, тонкі псіхалагізм і экспрэсіўнасць у вершах. Асаблівасці паэтычнага майстэрства Рыгора Барадуліна.

Мастацтва. Жывапіс: В. Жолтак. «Восеньская сімфонія»; І. Рэй. «Зямля мая беларуская».

  • Яўгенія Янішчыц. Вершы «Ты пакліч мяне. Пазаві…», «Чаму ніколі не баюся я…», «Не воблака, а проста аблачынка…», «Любоў мая…» (2 гадзіны).

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці паэтэсы.

Тэматычная палітра паэзіі Яўгеніі Янішчыц: малая радзіма, казачная палеская прырода, вясковы і гарадскі побыт, лірыка кахання. Разнастайнасць пафасу ў творах: ад мажорнага, радаснага да сумнага, трывожнага.

  • Георгій Марчук. Навелы «Канон Гарыні», «Канон Маці» (2 гадзіны).

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Жанрава-стылёвая спецыфіка твораў, іх спавядальнасць. Захапляльнае падарожжа па радзіме пісьменніка, асэнсаванне жыцця палешукоў, іх традыцый. Мудрасць разумення чалавечага шчасця і іншых духоўных каштоўнасцей.

Мастацтва. Кінамастацтва: фільм «Ліст да Феліні» (рэж. Д. Зайцаў).

  • Аляксей Дудараў. П’еса «Князь Вітаўт» (3 гадзіны).

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

«Князь Вітаўт». Наватарскі падыход драматурга да ўвасаблення далёкага мінулага. Жанравая адметнасць твора, асаблівасці яго кампазіцыі. Вітаўт і Ягайла як вобразы-тыпы. Маральна-этычнае завастрэнне канфлікту. Праблема асабістага шчасця ў п’есе. Сцвярджэнне ў творы галоўных каштоўнасцей на зямлі: любові, еднасці, згоды і міру.

Тэорыя літаратуры. Гістарычная драма.

Мастацтва. Тэатральнае мастацтва: спектаклі «Вечар» (рэж. В. Мазынскі), «Князь Вітаўт» (рэж. В. Раеўскі, Б. Герлаван), «Радавыя» (рэж. В. Раеўскі, Б. Герлаван).

  • Алесь Разанаў. «Радзіма…», «У крузе», «Спадчына», «Кожны народ мае…», «Горад» (2 гадзіны).

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Філасофска-інтэлектуальны кірунак творчасці: суадносіны агульначалавечага (быційнага) і нацыянальна-гістарычнага (асабістага). Тэма Бацькаўшчыны ў лірыцы паэта. Адметнасць творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылёвыя асаблівасці лірыкі. Асацыятыўная вобразнасць.

Роля Алеся Разанава ў развіцці традыцый беларускай філасофскай паэзіі.

Беларуская літаратура на сучасным этапе

(14 гадзін)

  • Агляд (1 гадзіна).

Літаратурны працэс у Беларусі на сучасным этапе. Змяненне ролі літаратуры ў жыцці грамадства. Новая літаратурная сітуацыя. Грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Знаёмства з літаратурнымі часопісамі («Полымя», «Маладосць» і інш.) і публікацыямі ў іх твораў сучасных аўтараў.

  • Паэзія (2–3 аўтары на выбар настаўніка) (4 гадзіны).

Паглыбленне агульначалавечага, маральна-філасофскага, гуманістычнага зместу лірыкі, яе грамадзянска-публіцыстычнага і індывідуальна-асобаснага пачаткаў. Разнастайнасць творчых індывідуальнасцей у сучаснай паэзіі, пошукі і наватарства: Алесь Бадак, Міхась Башлакоў, Навум Гальпяровіч, Мар’ян Дукса, Мікола Мятліцкі, Міхась Пазнякоў, Зоя Падліпская, Генадзь Пашкоў, Алесь Разанаў, Юрась Свірка і інш.

  • Проза (2–3 аўтары на выбар настаўніка) (6 гадзін).

Тэматыка і сацыяльна-філасофская праблематыка сучаснай прозы. Асэнсаванне пісьменнікамі стасункаў асобы і грамадства, повязі часоў і пакаленняў: Алесь Савіцкі. «Пісьмо ў рай»; Уладзімір Сцяпан. Навела «Адна капейка»; Іван Чыгрынаў. «Вяртанне да віны»; Святлана Алексіевіч. «У вайны не жаночае аблічча»; Іван Навуменка. «Вір»; Янка Сіпакоў. «Кулак» і інш.

  • Драматургія (1–2 аўтары на выбар настаўніка) (3 гадзіны).

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай драматургіі на сучасным этапе. Традыцыі драматургіі Кандрата Крапівы і Андрэя Макаёнка, творчае выкарыстанне гэтых традыцый маладзейшымі пісьменнікамі. Узмацненне цікавасці да гістарычнага мінулага: Алесь Петрашкевіч «Меч Рагвалода» і інш. Новыя мастацка-эстэтычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай драматургіі: Сяргей Кавалёў і інш.

Мастацтва. Жывапіс: І. Рэй. «З вогненнай вёскі», «Боль вогненных гадоў. Год 41-ы», «Беларуская восень», «Поры года»; У. Гоманаў. «Партрэт А. Петрашкевіча». Тэатральнае мастацтва і кінамастацтва: спектаклі «Адкуль грэх?» (рэж. П. Малчанаў, А. Краўчук, па творы А. Петрашкевіча), тэлеспектакль «Прарок для Айчыны» (па творы А. Петрашкевіча).

Рэзерв вучэбнага часу

(1 гадзіна)

Паўтарэнне і падагульненне вывучанага за год

(1 гадзіна)

Усяго:

  • на вывучэнне твораў – 48 гадзін;
  • на ўрок па творах для дадатковага чытання – 1 гадзіна;
  • на творчыя работы – 4 гадзіны.

Спіс твораў для завучвання на памяць

  • Міхась Стральцоў. Урывак з апавядання «Сена на асфальце» (пачынаючы са слоў «О зямля! Ты даеш нам тугу па небе…» і да слоў «…гэта ўсё ж лепш, чым не любіць нічога»).
  • Ніл Гілевіч. «Паклон табе, мой беларускі краю!..».
  • Яўгенія Янішчыц. «Ты пакліч мяне. Пазаві…».
  • Верш з сучаснай беларускай паэзіі (на выбар вучняў).

Спіс твораў для дадатковага чытання

Паэзія

  • Міхась Башлакоў. Зб. «Нетры».
  • Ніл Гілевіч. «Родныя дзеці».
  • Васіль Зуёнак. Зб. «Лета трывожных дажджоў».
  • Мікола Мятліцкі. Зб. «Замкнёны дом».
  • Ніна Мацяш. Зб. «Душою з небам гаварыць».
  • Генадзь Пашкоў. Зб. «У далонях свету».
  • Алесь Пісьмянкоў. Зб. «Я не памру, пакуль люблю».
  • Алесь Разанаў. Зб. «У горадзе валадарыць Рагвалод».
  • Людміла Рублеўская. Зб. «Замак месячнага сяйва».
  • Віктар Шніп. Зб. «Балада камянёў».

Проза

  • Янка Брыль. Зб. «З людзьмі і сам-насам».
  • Васіль Быкаў. «Абеліск».
  • Алесь Марціновіч. «Цяпло колішніх вогнішчаў» (1-2 эсэ, гістарычныя аповесці на выбар настаўніка).
  • Іван Навуменка. «Хлопцы самай вялікай вайны».
  • Іван Чыгрынаў. «У ціхім тумане».
  • Эрнэст Хемінгуэй. «Стары і мора».
  • Іван Шамякін. «Непаўторная вясна» (першая аповесць пенталогіі «Трывожнае шчасце»).

Драматургія

  • Аляксей Дудараў. «Радавыя».
  • Алесь Петрашкевіч. «Напісанае застаецца».
  • Іван Чыгрынаў. «Следчая справа Вашчылы».
Сказать спасибо
( 16 оценок, среднее 2.75 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений