Перш душылі паны,
Што шляхтай зваліся,
Цяпер “сукины сыны”
За нас узяліся.
Aні той, ані сёй
Нічога не далі,
Нашу ж працу у свой
Кішэнь пакавалі.
Ды ці доўга ж нам ждаць
З рукі іхняй ласкі
I штораз спагадаць
Усім думкам панскім?
Няхай хлопцы усе
Збіраюцца кучай,
У такім хаўрусе
Станемся мы тучай,
Што дожджыку дасць −
У нашай злой долі
Дух падыме у нас,
Як рунь у тым полі.
А з той тучы, як гром
Сярод летняй ночы,
Загручыць ўсім паном
Загуба у вочы!