Алесь Гарун — Брацця! Досыць цярпець нам і гнуцца…

Алесь Гарун

Брацця! Досыць цярпець нам і гнуцца, −
Беднасць і голад ліхой прамінуцца;
Устанем зараз мы за шчасце, за волю, −
За лепшую, светлую, вольную волю.

Гляньце – свет божы кругом так багаты:
Дзе ты абернешся – муры, палаты;
Золата свеціцца, сонцам гуляе;
Хлеба,адзежы на свеце хватае.

Многа працуюць і знаюць навукі,
Каб зменшыць цяжолыя людскія мукі;
I усё ж няма шчасця, і ўсё ж няма долі,
I век мы працуем, гаруем у няволі.

Чаму ж гэта, брацця? Адкуль гэты мукі?..
Дзе гэты хлеб, палацы, навукі?
Дзе гэта шчасце?.. Яго ўкралі
Тыя, што пот наш на золата гналі.

Ўсё, што здабылі потам і кроўю,
Што мы рабілі з прымусу, з любоўю, −
Ўсё гэта, братцы, зладзеі забралі,
Тыя, што нашых бацькоў катавалі.

Гляньце кругом яшчэ раз: па астрогах,
Вёсках, дварох, гарадох і дарогах
Беднага люду колькі страдае,
Ў жыцці прасвету, ні шчасця не мае.

I зноў жа я крыкну ўсім, што бядуюць:
Брацця! Доўга ўжо нас рабуюць…
Мы доўга аб гэтым нічога не зналі;
Доўга цярпелі мы, доўга маўчалі.

Пара перастаць ужо нам, браткі, маўчаці
I толькі паціху ў няволі ўздыхаці.
Трэба падняцца нам сільнаю сілай;
Трэба пакончыць з жыццем-магілай.

Трэба разбурыць свет гэты пракляты –
Мястэчкі, двары, гарады і палаты;
Больш не давацца сябе абкрадаці,
А ўсё, што ёсць наша, сабе адабраці.

Нашыя гадыне будуць давацца;
Пашлюць салдатаў за дабро сваё драцца,
Збяруць усе сілы, каб нас перамоч, −
Мы дружнаўсе ўстанем, і кончыцца ноч.

Потым мы свет па-свойму пастроім
I жыцце ў корнях яго перакроім;
Багацтва ўсе света будуць народа, −
I будзе ў нас шчасце, спакой і свабода…

1907

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений