Алесь Гарун — Датрымаў характар

Алесь Гарун

 Чытаць п’есу Алеся Гаруна "Датрымаў характар"

 

 

Адказы на пытанні:

  1. У аснове п’есы Алеся Гаруна «Датрымаў характар» пакладзены выпадак, які здарыўся з двума братамі Зюкам і Вінцусем. За тое, што хлопчыкі не падпарадкоўваліся сваёй цётцы, тая пасадзіла іх пад замок з падручнікамі.
 2. Зюк – старэйшы брат. Уяўляецца паважным, памяркоўным, упартым, ужо мае свае прынцыпы. Ён хоча, каб была па ягонаму. Лічыць, што цётка залішне строга з ім абыходзіцца, лічыць сябе ўжо дарослым і самастойным. І жадае даказаць гэта ўсім, і цётцы, і брату. З Вінцусем ён размаўляе з пазіцыі дарослага і разумнейшага, але бачна, што ён любіць свайго брата.
 3. Вінцусь падпарадкоўваецца волі брата, але сам – крыху баязлівы, няўпэўнены, ён займаўся б вучэннем, калі б не брат, бачна, што ён сумуе па сваіх бацьках, ён добры, сумленны, адкрыты. У адрозненні ад брата, Вінцусь не ўпарты, мае пакладзісты характар, хлопчык не лічыць сябе вельмі дарослым, а Зюк, хоць усяго на год старэй лічыць сябе мужчынам. У ім няма напорыстаці брата, ён больш прыземлены, а брат гатовы ў марах адправіцца нават у Амерыку.
 4. Зюк ні хвіліны не траціць на заданні. Ён думае, як адплаціць цётцы за прыніжэнне. Спачатку, ён думаў усё расказаць татку, затым прыйшоў план пабегу праз вакно напачатку ў Амерыку, пасля пад стог сена, затым – да бабы Алёны. Таксама хлопчыкі мараць пра сваё будучае. Зюк марыць стаць міністрам, а Вінцусь – пісьменнікам, бо лічыць, што гэта вельмі лёгка. Седзячы пад замком, ён наадварот, быў гатовы выканаць усе заданні, каб хутчэй іх адпусцілі гуляць. Але брата падтрымлівае, хаця адгаворвае яго ад стога і Амерыкі.
 5. У паводзінах і развагах хлопцаў падалося смешным, што Зюк лічыць сябе дарослым, было весела, як ён уяўляў сябе міністрам, як хлопцы спужаліся прыгаць з вакна, і як хутка пачалі рабіць заданні, калі пачулі голас бацькі на сцежцы. Аўтар ставіцца да сваіх герояў з жартам, дабрынёй, з гумарам.
 7. П’еса атрымала такую назву з-за ўпартага Зюка, які лічыў, што адмаўляючыся вучыцца і слухаць цётку, ён пакажа свой характар, і тое, што ён дарослы і можа рабіць тое, што яму захочацца. У фінале п’есы ўпарты хлопчык не бяжыць першым на сустрач тату, хаця хоча, г.з. вытрымлівае характар, лічачы сябе сур’ёзным самастойным мужчынам.
 8. Абразок вонкава адрозніваецца ад іншых твораў тым, што тут дзейнічаюць два персанажы, словы якіх прыводзяцца ў выглядзе простай мовы, дыялогу, а таксама ёсць рэмаркі і словы аўтара. Няма апісання прыроды, а толькі размова абодвух братоў.

Сказать спасибо
( 5 оценок, среднее 3.4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений