Алесь Салавей — Ты

Алесь Салавей

I лясы, і лугі, і блакітныя нівы,
неба – вечная сінь, дол – зяленіва шоўк.
Гэта – Ты. I чаму я з Табой нешчаслівы?
I чаму я жыцця без Цябе не знайшоў?

За любоў да Цябе я пакутаваць мушу,
а ў разлуцы з Табой – існаваць, а не жыць,
і за слова сваё дзесь у негадзь, ці ў сушу,
як за слова Тваё – галавой налажыць…

I ў глыбінях душы нараджаецца сіла,
гнеў – тэй сіле імя, і прарочыць яна:
за любоў да Цябе – непакорнаму – крылы,
за разлуку з Табой – вінавайцу – труна.

Непакорнаму – Ты і блакітныя гоні,
вінавайцу з труны – галавы не ўздымаць.
На шырокіх шляхох старадаўнай Пагоні
парыванняў Тваіх "ні разбіць, ні стрымаць!"

1937 – 1942

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений