Пад гудкі, трывожныя сірэны,
як на моры ў бітве караблі,
паміралі дымныя мартэны.
…а вакол
сланечнікі цвілі.
Блаславіўшы буру аманала,
у яры заплакаў сталявар,
калі хмара выбухаў забрала
неба,
стэп
і цвету росны жар.
Жоўты стэп…
Мартэны…
Краю любы,
ты гарыш у памяці жывой,
як сланечнік
па-над стромай згубы
з сонечнай прабітай галавой.
1942
Крыніца: Вялюгін А. З белага камення – сіняе пламенне: Кніга паэзіі. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 254 с.