Артур Вольскі — Хачу служыць…

Артур Вольскі

Мой брат –
хлапец геройскі,
і за яго я рад:
у беларускім войску
пайшоў служыць мой брат.

Пра Грунвальд і пра Воршу
мне брат мой распавёў.
– Хіба, –
казаў, –
я горшы
за продкаў-ваяроў?

Учора
на парадзе –
прыгожы быў парад! –
у самым першым радзе
ішоў мой родны брат.

Я братам ганаруся,
бо з гэткімі, як ён,
ніколі
Беларусі
не трапіць у палон.

А вам скажу па-свойску:
хай час хутчэй бяжыць,
бо ў беларускім войску
і я
хачу служыць.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений