Авяр’ян Дзеружынскі — Прыляцеў я ў свой край

Авяр’ян Дзеружынскі

Рады бусел, клякоча
На гняздзе на ўвесь гай,
Радасць выказаць хоча:
– Прыляцеў я ў свой край.

Тут над рэчкай сасонкі,
Морам жыта шуміць.
Без любімай старонкі
Мне б ніколі не жыць.

Сказать спасибо
( 5 оценок, среднее 4.4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений