Падставіў
дуб свой карак
на злосны буралом
ды ловіць вырай хмарак
маланкавым брылём.
Дуб
на раўнюткай далечы,
цыгарку з громам смалячы,
нагробшы хмар ахапку,
купае ў хмарах шапку.
Дубы
ў дрымучым гушчары
ў суках раструшчваюць вятры,
трымаюць навальніц напор,
сабой закрыўшы цёмны бор.
Прад бураю маўчаць дубы,
хмар выпускаючы клубы.