Данута Бічэль-Загнетава — Фальклор

Данута Бічэль-Загнетава

Дзе на месцы палацяў
будуюцца ў спешцы палацы,
дзе месца сенсацый
на кожнай зялёнай палянцы,
заіскрылася песня
расінкай на елчынай лапцы —
скрыпяць мае лапці…

У людзей працавітых
усмешкай адгавеліся вусны.
Хай палашчаць вясковую ластаўку
шчырыя вусы —
то скупую слязінку,
то з яснага неба гром…
Як сучасна быць гусляром!

Не прыдумаць цяплейшага краю
за родную песню.
З ёй маўчу і смяюся,
за яе памру і ўваскрэсну.
У мінулым,
у будучай славе
ў народаў у ласцы —
скрыпяць мае лапці…

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений