Данута Бічэль-Загнетава — Многім цёпла ў бацькі пад страхою…

Данута Бічэль-Загнетава

Многім цёпла ў бацькі пад страхою,
А мяне сагрэе шум жытнёвых ніў.
Змалку сэрцу не даюць спакою
Ў сініх далях ясныя агні…
Я на раддарожжы не зблуджуся
I не збочу, каб чакаць падмогі.
Па шляхах зялёных Беларусі
Буду пракладаць свае дарогі.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений