Данута Бічэль-Загнетава — Радзіма

Данута Бічэль-Загнетава

Радзіма – нівы, рэкі і бары,
Бярозавікам вецер набрыняў,
У Белавежы волаты-зубры,
А вунь мацуе ножкі зубраня.

Радзіма!
Тата, мама і браты,
Сястра, бабуля, дзед і шмат радні
Зрабілі ўсё, каб меў радзіму ты.
Яе высокі гонар не ўрані.

Стварай сваё,
Ды беражы, што ёсць.
Дужэй між птушак,
Песень і цяпла.

А розум, дабрату і прыгажосць
Табе прырода родная дала.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений